Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Оторвался тромб». Правда ли, что это может случиться у любого, даже здорового человека, и как избежать смертельной опасности?
  2. «Калі б беларускі народ перамог у 2020-м, расійскага „Арэшніка“ не было б у Беларусі». Зяленскі выступіў з жорсткай прамовай у Давосе
  3. После аварии на теплотрассе Лукашенко заметил очевидную проблему с отоплением. Ее не могут решить по парадоксальной причине — рассказываем
  4. «Люди военкоматам нужны». Эксперты обнаружили новшества в осеннем призыве и рассказали, к чему готовиться тем, кому в армию весной
  5. В Минск начнет летать новая авиакомпания. Билет стоит всего 89 рублей
  6. Мінсувязі ўводзіць абмежаванне хуткасці для безлімітнага мабільнага інтэрнэту
  7. Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
  8. Белый дом перепутал Бельгию с Беларусью и включил ее в список участников «Совета мира» Трампа
  9. На чацвер абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Кіроўцам і пешаходам — падрыхтавацца
  10. Кремль не демонстрирует готовности к компромиссам по Украине — ISW
  11. «Гэта нашмат цвярдзейшы арэшак». СМІ даведаліся пра яшчэ адну краіну, дзе ЗША разлічваюць змяніць уладу да канца года
  12. На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў
  13. Мужчина сделал колоноскопию и умер через три недели. Семья написала уже более 10 писем в госорганы
  14. Навошта Трамп паклікаў Лукашэнку ў «Раду міру», дзе сяброўства каштуе мільярд даляраў — спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.